9 траўня 2024, Чацвер, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітычнага вязня з Менска прысудзілі да 2,5 года калоніі

3
Палітычнага вязня з Менска прысудзілі да 2,5 года калоніі
МІКАЛАЙ АРЦЮХОЎ

Справу Мікалая Арцюхова разглядала суддзя Наталля Дзядкова.

У судзе Партызанскага раёна Менска 4 лістапада вынесены прысуд каталіцкаму і грамадскаму актывісту Мікалаю Арцюхаву. Яго абвінавацілі ў «закліках да акцый пратэсту ў сацыяльных сетках» і «падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўным удзеле ў іх» (ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса), паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Справу разглядала суддзя Наталля Дзядкова.

У судзе таксама быў заяўлены цывільны пазоў КУП "Мінсктранс" аб спагнанні з Арцюхова "маёмаснай шкоды, нанесенай грамадскаму транспарту Менска" на суму 27416 рублёў 67 капеек.

Суд пастанавіў пакараць Мікалая пазбаўленнем волі на тэрмін два гады і шэсць месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ў варунках агульнага рэжыму.

Мікалай Арцюхоў нарадзіўся 22 траўня 1979 года ў Менску. Вучыўся на юрыдычным факультэце Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута. З 1996 года браў чынны ўдзел у жыцці каталіцкай моладзі. Быў адным з ініцыятараў стварэння арганізацыйнага камітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", але з 2011 года адышоў ад чыннага ўдзелу ў палітычным жыцці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках