9 траўня 2024, Чацвер, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна будзе вырабляць вайсковую тэхніку з шасцю краінамі NATO

2
Украіна будзе вырабляць вайсковую тэхніку з шасцю краінамі NATO

Украіна інтэгруецца ў абаронна-прамысловы комплекс NATO.

Украіна плануе вырабляць і распрацоўваць цяжкае ўзбраенне і вайсковую тэхніку з шасцю краінамі-сябрамі NATO. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на канцэрн «Украбаронпрам».

- Украіна інтэгруецца ў абаронна-прамысловы комплекс NATO. Украабаронпрам будзе супольна вырабляць і распрацоўваць цяжкае ўзбраенне і вайсковую тэхніку мінімум з 6 краінамі-сябрамі Альянсу, - гаворыцца ў заяве канцэрна.

Размова ідзе пра Польшчу, Чэхію, Францыю, Данію і яшчэ некалькі краін, з якімі ўжо ўкладзеныя пэўныя пагадненні.

- Так мы ствараем супольныя абаронныя прадпрыемствы, будуем лініі вырабу баявых прыпасаў замкнёнага цыкла, супольна вырабляем панцырную тэхніку і рэактыўныя сістэмы залпавага агню і супольна распрацоўваем новыя высокатэхналагічныя ўзоры ўзбраення, - заяўляюць у канцэрне.

Адзначаецца, што для гэтага выкарыстоўваюцца наяўныя магутнасці, а таксама і створаныя ў бяспечных месцах. Канцэрн і МЗС Украіны дамовіліся аб далейшай каардынацыі дзеянняў для паскоранага развіцця існых міжнародных абаронных праектаў і з'яўлення ўжо новых.

- Гэта мае дапамагчы залучыць больш замежных партнёраў да ўмацавання абаронна-прамысловага комплексу Украіны, - дадалі ў «Украбаронпраме».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках