20 траўня 2024, панядзелак, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Намі хочуць закрыць дэфіцыт кадраў»

28
«Намі хочуць закрыць дэфіцыт кадраў»

Студэнты-платнікі выказаліся наконт магчымага размеркавання.

У Беларусі больш за 60% студэнтаў навучаецца на платным. Цяпер іх таксама хочуць накіроўваць адпрацоўваць два гады паводле размеркавання.

«Радыё Свабода» спытала ў студэнтаў-платнікаў, што яны думаюць наконт магчымай перспектывы размеркавання.

«Мне вельмі сумна, што такое можа здарыцца. Я негатыўна да гэтага стаўлюся і лічу, што выпускнік, які сам заплаціў за адукацыю, нічога дзяржаве не павінен, і яе ніяк не павінна закрануць размеркаванне», - кажа адзін са студэнтаў БДУ.

Хлопец плануе давучвацца не ў Беларусі, калі ўвядуць абавязковае размеркаванне для платнікаў.

«Калі сапраўды такое здарыцца і нават платнікаў будуць размяркоўваць, нічога не застаецца, як проста не давучвацца. Вельмі хачу давучыцца за мяжой і, хутчэй за ўсё, так і зраблю, калі гэты закон прымуць і калі такая магчымасць не знікне ў будучыні».

Яшчэ адзін студэнт БДУ думае, што такім чынам улады жадаюць закрыць дэфіцыт.

«Наконт прымусовага размеркавання я думаю, што так улады спрабуюць прыбраць недахоп працаўнікоў на дзяржаўных прадпрыемствах. Я супраць гэтага. Я думаю, што ніхто, нават бюджэтнікі, не хоча адпрацоўваць недзе ў калгасе за 300 рублёў».

Студэнт з Гародні расказаў, што спецыяльна ішоў на платнае, каб потым не адпрацоўваць размеркаванне.

«Мая пазіцыя такая, што нельга дэклараваць бясплатную адукацыю, а потым казаць, што трэба адпрацоўваць. Вядома, стаўлюся дрэнна, бо я і як мінімум яшчэ два чалавекі з маёй групы ішлі на платнае, каб не адпрацоўваць. Абавязковая адпрацоўка для платнікаў - гэта проста яшчэ адзін доказ таго, што ў дзяржавы праблемы з кадрамі. Калі гэта ўвядуць? Проста з'еду».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках