19 траўня 2024, Нядзеля, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца з коштамі арэнды жылля ў Беларусі?

7
Што адбываецца з коштамі арэнды жылля ў Беларусі?

Больш за ўсё падаражэлі двухпакаёвыя кватэры.

Tochka.by прааналізавала аб'явы аб арэндзе нерухомасці на працяглы тэрмін і за дзень.

Кошты на доўгатэрміновую арэнду апошнія паўгода раслі. Больш за ўсё падаражэлі двухпакаёвыя кватэры - на 8,2%. У траўні за іх хацелі ў сярэднім блізу Br419, цяпер Br454,2.

Аднапакаёвыя кватэры прыбавілі 6,2 адсотка і каштуюць блізу Br384, трохпакаёвыя - 5 адсоткаў (Br527), чатырохпакаёвыя - толькі 3,3 адсотка (Br560).

Самы дарагі кошт доўгатэрміновай арэнды, прадказальна, у Менску і Менскай вобласці. А вось высокія цэны на арэнднае жыллё ў Віцебскай вобласці здзівяць многіх.

Кватэры на дзень

Кошт пасутачнай арэнды кватэр не так залежыць ад колькасці пакояў, як ад іншых фактараў - размяшчэння і якасці рамонту. Гэта варта ўлічыць, калі вы збіраецеся здаваць жыллё на кароткі тэрмін.

З траўня кошт арэнды кватэры за дзень у сярэднім вырас на 7%. І працягвае паднімацца нягледзячы на тое, што турыстычны сезон ужо, фактычна, закончаны.

Даражэй за ўсё арандаваць кватэру на дзень ў Менску. Следам ідзе Менская вобласць, цэны ў якой драйвіць блізкасць сталіцы.

Следам прадказальна размясціліся два галоўныя турыстычныя рэгіёны Беларусі – Гарадзенская і Берасцейская вобласці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках