20 траўня 2024, панядзелак, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія падоўжыла рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы з Беларуссю

Латвія падоўжыла рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы з Беларуссю

Рэжым будзе дзейнічаць мінімум да 10 лютага 2023 года.

На латвійска-беларускай мяжы падоўжаны рэжым надзвычайнай сітуацыі, паведамляе прэсавая служба кабінета міністраў Латвіі.

Рэжым будзе дзейнічаць да 10 лютага 2023 года ў чатырох прымежных самакіраваннях Латвіі - Лудзенскім, Краслаўскім, Аўгшдаўгаўскім краях і Дзвінску. Гэты рэжым быў уведзены з улікам праблемы з нелегальнымі мігрантамі на мяжы з Беларуссю ў жніўні.

“У кампетэнтныя органы Літвы і Польшчы таксама далей паступаюць звесткі пра спробы незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі. Такім чынам, надалей трэба забяспечыць ахову латвійска-беларускай мяжы ва ўзмоцненым рэжыме», - заявілі ва ўрадзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках