Шольц пад авацыі залы выставіў Пуціну ультыматум
55- 20.11.2022, 14:11
- 90,102
![Шольц пад авацыі залы выставіў Пуціну ультыматум](https://i.c97.org/ai/465370/aux-head-1651156252-20220428_szolc_360.jpg)
Канцлер Нямеччыны наўпрост звярнуўся да кіраўніка РФ.
Рыторыка Бэрліна ў дачыненні да Крамля ўзмацняецца. Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц адышоў ад тактыкі ўціхамірвання агрэсара і публічна выставіў ультыматум расейскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну.
Выступаючы на нацыянальнай канферэнцыі Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны, Шольц заклікаў Маскву да спынення агрэсіі, паведамляе Spiegel.
Канцлер Нямеччыны даў зразумець, што адзіны шанц для РФ дабіцца міру - гэта вызваліць ад сваёй вайсковай прысутнасці ўкраінскія тэрыторыі.
«Мы пасылаем выразны сігнал расейскаму прэзідэнту: спыніце гэтую вайну, выведзіце свае войскі і расчысціце шлях для перамоў аб міру, які не можа быць прадыктаваны Расеяй у дачыненні да Украіны... Ніхто не мае права прысвойваць чужую тэрыторыю», - заявіў канцлер Нямеччыны. Яго заявы суправаджаліся бурнымі авацыямі залы.