19 траўня 2024, Нядзеля, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны штаб УСУ: Беларусь далей дае агрэсару інфраструктуру і паветраную прастору

13
Генеральны штаб УСУ: Беларусь далей дае агрэсару інфраструктуру і паветраную прастору

Таму ва Украіне часта абвяшчаецца паветраная трывога.

Генеральны штаб УСУ абнародаваў інфармацыю аб манеўрах расейскіх войскаў у Беларусі.

Пра гэта паведамляецца ў Facebook штаба УСУ.

«Рэспубліка Беларусь далей падтрымлівае ўзброеную агрэсію Расейскай Федэрацыі супраць Украіны, даючы ёй інфраструктуру, тэрыторыю і паветраную прастору. Самалёты Паветрана-касмічных сіл Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі амаль штодзень выконваюць палёты ў паветранай прасторы Беларусі. Самалёт МіГ-31К, які ўзнімаецца з аэрадрома Мачулішчы, з'яўляецца носьбітам гіпергукавых ракет «Кінжал», здольных цаляць у аб'екты на ўсёй тэрыторыі Украіны. Менавіта таму мы вымушаныя так часта абвяшчаць паветраную трывогу ва ўсіх абласцях нашай дзяржавы», - адзначаецца ў паведамленні.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках