11 траўня 2024, Субота, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Смерць Макея выгадная Крамлю

8
СМІ: Смерць Макея выгадная Крамлю

На пачатку гэтага тыдня Макей адправіўся на саміт АДКБ у Ерэван, а ўжо напрыканцы яго не стала.

Уладзімір Макей адыгрываў важную ролю ў карнай сістэме дыктатара Лукашэнкі незалежна ад таго, якую пасаду займаў.

Лукашэнка любіць тасаваць кадравую калоду. Але Макей быў адной з ключавых фігур рэжыму. У 2000-2008 працаваў памочнікам дыктатара. 15 ліпеня 2008 года прызначаны на пасаду кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.

Падчас пратэстаў пасля «выбараў» у 2010-м годзе менавіта Макей расказваў на тэлевізіі аб «падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў» і «баевіках».

20 жніўня 2012 года назначаны міністрам замежных спраў. Актыўна лабіяваў зняцце санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Заяўляў, што «праблем палітвязняў у Беларусі не існуе».

26 лістапада Макей нечакана памёр на фоне інфармацыі аб замене Лукашэнкі, якая рыхтуецца ў Крамлі.

Гэта магло стварыць праблемы для Макея, якога не ўспрымалі ў Маскве. Шмат хто ў Крамлі адкрыта называў яго «агентам уплыву Захаду», што, вядома, было глупствам. Кіраўнік МЗС праводзіў антыбеларускую і рэпрэсіўную лінію, якую вызначаў дыктатар Лукашэнка.

Яшчэ на пачатку гэтага тыдня Макей адправіўся на саміт АДКБ у Ерэван, прычым чамусьці на вайскова-транспартным самалёце. А ўжо напрыканцы яго не стала.

Смерць міністра істотна аслабляе замежнапалітычныя пазіцыі Лукашэнкі, зазначае выданне «Салідарнасць». Таму раптоўны скон дасведчанага беларускага дыпламата выгадны Крамлю.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках