11 траўня 2024, Субота, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Беспілотны флот Украіны наводзіць страх на чарнаморскія сілы Расеі

The Telegraph: Беспілотны флот Украіны наводзіць страх на чарнаморскія сілы Расеі

Расейцы поўнасцю змянілі свае пазіцыі ў Севастопалі і Новарасійску.

Караблі расейскага Чарнаморскага флоту пасля нападу марскіх і паветраных беспілотнікаў УСУ на бухту Севастопаля 29 кастрычніка сталі выходзіць у моры толькі ў суправаджэнні катараў. Аб гэтым піша брытанскае выданне The Telegraph са спасылкай на незалежнага вайсковага экспэрта H. I. Sutton.

Са звестак выдання, расейцы баяцца хуткаходных украінскіх дронаў, начыненых 200 кг выбухоўкі, якія ледзь не падпалілі расейскі фрэгат «Адмірал Макараў» падчас папярэдняй атакі, моцна пашкодзіўшы яго.

«Расейцы цалкам змянілі свае абарончыя пазіцыі ў Севастопалі і Новарасійску. Яны павялічылі плывучыя бонавыя загароды ў бухце і змянілі працэдуры, каб зачыняць іх значна хутчэй. Кожны вайсковы карабель, нават магутны вайсковы карабель, якія выходзяць з Севастопаля, зараз суправаджаецца хуткаходнымі суднамі», - цытуе экспэрта выданне.

Напады беспілотнікаў сталі адным з чыннікаў, якія дазволілі ўкраінскаму боку абмежаваць перамяшчэнне расейскіх караблёў у кантраляваныя Расеяй гавані і засцерагчы суднаходныя шляхі з Адэсы, піша The Telegraph.

Выданне таксама апублікавала кадр з відэа, на якім, як мяркуецца, захаваны пажар на фрэгаце «Адмірал Макараў». Незалежныя аналітыкі сцвярджаюць, што падчас атакі на Севастопаль фрэгат атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні, але ўсё ж не затануў, піша The Telegraph.

Акрамя таго, газета падае агульную схему і характарыстыкі марскіх дронаў, якія выкарыстоўваюцца Кіевам. Візуальны агляд наяўных выяў знешняга выгляду беспілотніка выявіў толькі адзін элемент вайсковага прызначэння, які выкарыстоўваецца ў канструкцыі дрона — гэта дэтанатар, хутчэй за ўсё, узяты з савецкай авіябомбы ФАБ-500, піша газета. З інфармацыі The Telegraph, такія беспілотнікі могуць несці да 200 кг грузу, развіваючы хуткасць да 80 км/г. Адным са спосабаў навігацыі ў іх можа быць тэрмінал Starlink, зазначае выданне.

Інфармацыйныя агенцтвы нагадваюць, што 29 кастрычніка была праведзеная «самая масаваная» атака на расейскі флот з дапамогай беспілотнікаў. У ёй удзельнічалі дзевяць дронаў і сем марскіх беспілотнікаў. Расейскія караблі атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні, частка з іх была перабазаваная ў Новарасійск далей ад Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках