5 траўня 2024, Нядзеля, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Асяроддзе дыктатара - паўнавартасныя ўдзельнікі гонкі на лафетах»

7
«Асяроддзе дыктатара - паўнавартасныя ўдзельнікі гонкі на лафетах»

Смерць Макея асвятліла адну з галоўных праблем хунты.

Telegram-канал "Нік і Майк" піша пра кадравы голад у асяроддзі Лукашэнкі:

- Смерць Макея асвятліла адну з галоўных праблем хунты - чалавечы рэсурс. Ён вельмі абмежаваны. Большасць з тых, хто ў сістэме займае ключавыя пазіцыі, не маладзейшая за нябожчыка.

Хунта не шануе сваіх, эксплуатуючы тых, хто ў абойме, штосілы. Прыклад - той жа Заяц, якога выкарастоўваюць штосілы, нягледзячы на цяжкі дыягназ.

Вернемся да Макея. Апроч спрэс намінальнай міністэрскай пасады Макей займаў важнае месца ва ўнутрысістэмных кулуарных гульнях, дзе дазваляў сабе весці самастойную гульню і не быць проста марыянеткай.

Так што гэта сур'ёзная страта для хунты. У самім МЗС магчымыя сур'ёзныя змены ад прэсавага сакратара да намесніка, які адказвае за кадры. «Макеевы» цяпер вельмі ўразлівыя.

Зрэшты, лёс МЗС хунты нас не надтна абыходзіць. Значна цікавейшы маштаб эрозіі ўнутры сістэмы. І зноў-такі зважаем на тое, што найблізкае асяроддзе – таксама паўнавартасныя ўдзельнікі гонкі на лафетах.

Хунта працягне адмоўнае павелічэнне з натуральных прычын. Ці гатовае беларускае грамадства да таго, каб перахапляць парадак дня і вагары кіравання? Асобы і структуры, якія будуць граць ролю статыстаў, сыдуць з парадку дня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках