18 красавiка 2024, Чацвер, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт расказаў, як менавіта могуць ліквідаваць Лукашэнку

54
Экспэрт расказаў, як менавіта могуць ліквідаваць Лукашэнку
ФОТА: GETTY IMAGES

Метад адпрацаваны яшчэ ў часы СССР.

Беларускага дыктатара Лукашэнку могуць ліквідаваць. Расейскія прапагандысты ўжо падрыхтавалі версію аб тым, што за магчымым «замахам» стаяць нібыта «спецслужбы Украіны ці Польшчы пад кіраўніцтвам разведкі NАТО» Аб гэтым заявіў ваенныя экспэрт Алег Жданаў, піша «Главред».

«У Лукашэнкі пачалася цёмная паласа ў жыцці, бо Пуцін заганяе яго ў пастку - альбо ён уступае ў вайну і аддае войска, і тады ў яго застаецца шанец захаваць сваё жыццё, альбо (ліквідацыя - заўв.) ...

Ваенны экспэрт мяркуе, што Лукашэнка можа «загінуць»у ДТЗ, як гэта было з першым сакратаром ЦК Кампартыі Беларусі Пятром Машэравым у 1980 годзе. Картэж Машэрава нібыта ўрэзаўся ў аўтасамаскід з бульбай на трасе Масква - Менск.

«У іх гэта нармальна. Адпрацавана з часоў Савецкага Саюза», - дадаў Жданаў.

Экспэрт таксама зазначыў, што магчымая ліквідацыя або адыход ад улады Лукашэнкі можа азначаць падрыхтоўку да ўварвання. Імгненным абвяшчэннем вайны ў такім выпадку не варта чакаць, бо ў Беларусі недастаткова рэзерваў, каб уварвацца ва Украіну на наступны дзень пасля «скону» дыктатара.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках