20 красавiка 2024, Субота, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Смерць Макея: галоўныя версіі і меркаванні

42
Смерць Макея: галоўныя версіі і меркаванні

Кіраўніка МЗС Беларусі маглі атруціць?

Смерць кіраўніка лукашэнкаўскага МЗС Уладзіміра Макея стала нечаканасцю. Улады не агучылі афіцыйную прычыну смерці, што дало глебу для з'яўлення розных версій. Сайт Charter97.org сабраў асноўныя выказванні лідараў меркаванняў на тэму смерці лукашэнкаўскага міністра.

Пераважае, вядома ж, версія аб руцэ Крамля. Дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка мяркуе, што Макея маглі атруціць:

- Атруціць, каб аслабіць Лукашэнку і захапіць уладу.

Бізнэсовец і грамадскі дзеяч Леанід Неўзлін таксама мяркуе, што смерць Макея - справа рук расейскіх спецслужбаў:

- Рэч у тым, што атруціць чалавека так, каб усе думалі, што ён памёр з натуральнай прычыны, вельмі лёгка. Досыць проста парушыць у яго арганізме баланс ферментаў - рэчываў, якія забяспечваюць усё без выключэння працэсы, ад рухаў вейкамі да дыхання.

Фермент выпрацоўваецца, робіць сваю працу, і тут жа генеруецца іншы, для таго каб разбурыць першы, - гэта адбываецца бесперапынна ў кожным з нас. Калі ўвесці ў арганізм ударную дозу фермента-разбуральніка (інсуліну, да прыкладу) з пары, якая адказвае за які-небудзь жыццёва важны працэс, ён без астатку «спаліць» свайго партнёра (для інсуліну гэта цукар), які як паветра неабходны, скажам, нервовым клеткам. У выніку - смерць. Але ніводны экспэрт пры ўскрыцці не знойдзе ў целе нябожчыка чагосьці іншароднага, ненатуральнага для арганізма, што магло б навесці на думку аб атручванні.

«Наша Ніва» са спасылкай на свае крыніцы напісала, што Макей памёр ад інфаркту.

Брытанская газета The Daily Mirror звязала смерць лукашэнкаўскага міністра з сустрэчай з пасланцам Папы Рымскага:

- Смерць [Уладзіміра Макея] загадкавым чынам наступіла на наступны дзень пасля таго, як ён сустрэўся з пасланнікам Папы Рымскага Антэ Ёзічам, дзе яны, як паведамляецца, абмяркоўвалі сакрэтны мірны план аб спыненні вайны ва Украіне», - гаворыцца ў публікацыі. У матэрыяле адзначаецца, што Макей быў «адзіным каналам сувязі афіцыйнага Мкнска і Захаду».

Аўтар артыкула, спасылаючыся на крыніцы, заўважыў, што «стан здароўя Макея быў у норме.

Нечаканую версію агучыў экс-кіраўнік МЗС Украіны Уладзімір Агрызка. Ён мяркуе, што Макей мог быць агентам ФСБ:

- Трэба паглядзець, што ж адбылося са спадаром Макеем ва ўжо далёкім 1980 годзе. Ён з гэтага моманту пачаў працаваць на КДБ СССР. І быў кадравым кадэбэшнікам. Так, ён ведаў замежныя мовы, ён скончыў інстытут замежных моў у Менску. То бок, гэта менавіта тое, што патрабавалася для кадэбэшнікаў, каб выкарыстоўваць такога маладога хлопца ў сваіх мэтах. І ў яго была даволі нядрэнная кар'ера: за менш за 12 гадоў стаў цэлым палкоўнікам.

Гэта зусім не азначала, што ён хапаў зоркі з неба, але казала пра тое, што ён нармальна прасоўваўся па гэтых кадэбэшных усходах уверх.

Тады распаўся СССР, але не распаўся КДБ. Ён застаўся. У Расеі змяніўся на ФСБ, у Беларусі нават назву не змяніў. І я думаю, што ў Маскве разважылі, што такі дастаткова перспектыўны супрацоўнік патрэбны ў Беларусі.

Мне падаецца, што рука Масквы ў гэтым выпадку відавочная. Як гэта адбылося ў апошнія дні, сказаць цяжка, але звяртае на сябе ўвагу факт, што ён памёр праз два дні пасля заканчэння гэтага самага зборышча АДКБ. Навічок (хімічная зброя — рэд.), я думаю, у арсенале раейскіх спецслужбаў нікуды не падзеўся.

Шмат хто думае, што смерць Макея — сігнал Крамля для Лукашэнкі. Такой версіі прытрымліваецца ўкраінскі журналіст Дзмітрый Гардон:

- Жыццю Лукашэнку пагражае велізарная небяспека, ён на парозе фізічнай ліквідацыі.

Я перакананы, што Лукашэнка гэта ведае. На нашых вачах разгортваецца цікавы спектакль. Мы з вамі можам убачыць фізічную ліквідацыю. Ізноў жа, у яго ціск быў заўсёды, ён пакутуе на гіпертанію. Інфаркт або інсульт - і няма чалавека.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках