Расейскія акупанты панеслі сур'ёзныя страты ў Энэргадары
- 28.11.2022, 9:06
- 10,174

Генштаб УСУ паведаміў падрабязнасці.
Генштаб УСУ паведаміў аб значных стратах расейскіх акупантаў у Запарожскай вобласці, якія яны панеслі за папярэднія дні.
У апублікаванай у «Фэйсбуку» ранішняй справаздачы на панядзелак, 28 лістапада, паведамляецца, што 26 лістапада ў раёне Энэргадара быў нанесены ўдар па аб'екце захопнікаў.
Было знішчана шэсць адзінак вайсковай тэхнікі рознага кшталту і паранены блізу 30 вайскоўцаў.
У раёнах населеных пунктаў Палагі і Чарнігаўка Запарожскай вобласці ў выніку дзеянняў Сіл абароны, блізу 80 захопнікаў атрымалі раны. Колькасць загінулых акупантаў удакладняецца.
Акрамя таго, зафіксавана блізу 30 адзінак пашкоджанай варожай вайсковай тэхнікі на рамонце ў населеным пункце Голая Прыстань Херсонскай вобласці.