20 красавiка 2024, Субота, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Снегапад у Беларусі абясточыў 945 населеных пунктаў

3
Снегапад у Беларусі абясточыў 945 населеных пунктаў

259 дагэтуль без электрычнасці.

Учора ў перыяд з 6.00 27 лістапада да 6.00 28 лістапада, было адноўлена электразабеспячэнне 686 населеных пунктаў па ўсёй Беларусі. Яшчэ ў 259 пунктах працы працягваюцца. На аднаўленчых работах былі задзейнічаны 213 чалавек персаналу і 92 адзінкі тэхнікі. Пра гэта паведамляе прэс-служба «Белэнэрга».

У сувязі з неспрыяльнымі варункамі надвор'я — моцнага снегу, наліпання мокрага снегу на галінкі і правады — у нядзелю 27 лістапада і ноччу 28 лістапада перыядычна ўзнікалі парушэнні электразабеспячэння ў размеркавальных электрасетках, у асноўным, у Магілёўскай вобласці. Энэргетыкі працавалі і працягваюць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.

На 9.00 28 лістапада, працягваюцца работы для аднаўлення электразабеспячэння 259 населеных пунктаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках