25 красавiка 2024, Чацвер, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марк Фейгін: Лукашэнка замітусіўся

17
Марк Фейгін: Лукашэнка замітусіўся
МАРК ФЕЙГІН

Удар па ваенных аб'ектах на тэрыторыі Беларусі - цалкам рэальны сцэнар.

Расейскі праваабаронца і крытык рэжыму Пуціна Марк Фейгін пракаментаваў становішча дыктатара Лукашэнкі для ўкраінскага канала «Фабрыка Навін».

- Я думаю, мітусня Лукашэнкі звязана і з тым, што Захад канчаткова вызначаецца ў дачыненні да ягонага рэжыму - а з гэтага вельмі шмат, дарэчы, вынікае, - кажа Марк Фейгін, - і тое, што на яго цісне Масква (мабыць, ціск узмацніўся).

У Масквы сапраўды не бліскучае становішча, і атака з поўначы, нават калі яна не мае на мэце захапіць Кіеў або дайсці да Львова і спыніць пастаўкі заходніх узбраенняў з Польшчы, - як мінімум дазволіць адцягнуць значную частку УСУ на гэты паўночны адцінак, каб забяспечыць хоць нейкі поспех.

Такое адчуванне, што Лукашэнка моцна супраціўляецца - ужо не толькі ўцягванню сваіх узброеных сіл (ён жа не выпадкова на АДКБ сказаў: маўляў, у нас усяго 35-40 тысяч, яны пагоды не зробяць, навошта нас тузаць). Лукашэнка ўсвядоміў, які сігнал яму пасылаюць: сябрук дарагі: калі твая акупаваная краіна стане плацдармам, з якога расейскія войскі (нават не беларускія) рушаць ва Украіну, то ты атрымаеш ракетны ўдар.

На думку блогера, украінскі бок праз свае каналы давёў да кіраўніка Беларусі, што зваротны абстрэл беларускай тэрыторыі — сцэнар цалкам рэальны, і той усведамляе сур'ёзнасць наступстваў.

- І заўважце, у адрозненне ад расейскіх цэляў, калі Захад моцна абмяжоўвае Украіну па частцы ўдараў, з Беларуссю такога не будзе наогул - страляйце хоць па Менску, хоць па Берасці, - мяркуе Марк Фейгін. - Адна справа люты-сакавік, калі ўсё толькі пачалося, хаос, і Украіна яшчэ не ведала, як паводзіцца, а цяпер - у кагосьці рэфлексія будзе, пасля ўсяго, што было, пасля дзевяці з гакам месяцаў?

Вось таму, мне здаецца, Лукашэнка і замітусіўся, і паўтараў на АДКБ: маўляў, мы ж павінны ўсе разам, мы ж сябры. І ўбачыў, што гэтага няма: выніковую заяву з-за Пашыняна не прынялі, Казахстану гэта не патрэбна.

Такаева пераабралі, і цяпер ён 100% вядзе актыўныя перамовы, як «вылузацца» адтуль – і з Пекінам, і з Вашынгтонам, і з Лонданам, і з Анкарой.

А Лукашэнка разумее, што ён такі ж выгнанец, як і Пуцін, у адрозненне ад усіх іншых лідараў краін, якія ўваходзяць у АДКБ, так званая саюзная дзяржава і ўсе гэтыя структуры. І ён баіцца застацца сам-насам з Пуціным.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках