«Зайшлі ўкраінскія хлопцы, апранутыя, чыстыя, у берцах, а расейцы хадзілі ў в'етнамках і ў галёшах»
18- 28.11.2022, 11:58
- 32,258
Як жыве вызваленая УСУ Снігіроўка.
У Мікалаеўскай вобласці на поўдні Украіны ў вызваленай Снігіроўцы падчас размінавання падарваўся сапёр. Горад цяпер уважаецца за адзін з самых замінаваных на дэакупаваных тэрыторыях. Мясцовая ўлада просіць не спяшацца туды вяртацца. Каб праверыць усе, гавораць, патрэбны месяцы. Нягледзячы на гэта, людзі ўсё адно едуць дадому, піша «Настоящее время».
Свой зніклы дыван і пасцельную бялізну Яўгенія знайшла ў склепе, дзе жылі падчас акупацыі расейскія вайскоўцы. Адкуль прынеслі ложак і хто яе гаспадар, які вярнуўся мясцовым толькі яшчэ трэба будзе высветліць. У родны двор Яўгенія прыехала ўпершыню за паўгода. Увесь гэты час Снігіроўка была пад акупацыяй. У лядоўні Яўгенія знайшла расцяжку - яе забяруць сапёры - і не далічылася бытавой тэхнікі: «Кацёл, бойлера ў ваннай няма, тэлевізараў няма. Пазабіралі відэльцы, лыжкі. Пуста было ўсё». Спальню, мяркуючы з колькасці знойдзеных валасоў, акупанты выкарыстоўвалі як цырульню. Яўгенія кажа, што была вымушаная з'ехаць з дому, калі яе мікрараён стаў перадавой пазіцыяй расейскага войска.
- Вось тут стаялі два танкі. Як бахне - хата ажно падскоквае. Пад вечар, кожную раніцу на дах лезуць і карэктуюць. Мы гэта бачым, а што з таго? Яны прыходзяць і тут сядзяць, - успамінае адзін з жыхароў горада.
Усё лета і восень Снігіроўка была ў вайсковых справаздачах. Украінскія вайскоўцы не раз казалі, што менавіта ў гэтым мястэчку супраціўнік сабраў велізарныя сілы.
Яшчэ расейскія вайскоўцы рыхтаваліся да зімоўкі. Аб гэтым усім казалі. Але не склалася. «Калі пачалі страляць, яны пачалі уцякаць, як пацукі. Адчыняецца ў нас клуб, вунь там дзверы адчыненыя. Выязджае адзін КамАЗ, другі КамАЗ, і яны па перыметры ў гэты КамАЗ заскокваюць. Яны зрабілі дымавую заслону. Мы адно аднаго не бачылі. Калі бачым: ідуць вайскоўцы. Я вам не перадам! Зайшлі нашыя хлопцы. Апранутыя, чыстыя, у берцах. А яны хадзілі ў в'етнамках і ў галёшах. Другое войска свету!» – расказваюць мясцовыя.
Снігіроўка была адным з ключавых населеных пунктаў для вызвалення Херсона. Яна ашаламляльна адрозніваецца ад тых населеных пунктаў, якія знаходзіліся па іншым баку перадавой. Напрыклад, ад Першамайскага. Яго расейская артылерыя проста зраўняла з зямлёй. А Снігіроўка, за выключэннем некалькіх раёнаў, выглядае дастаткова цэлым мястэчкам.
Мясцовыя зараз успамінаюць: украінскае войска біла даволі дакладна. Таму, напрыклад, для аднаўлення электрычнасці не патрэбны месяцы. У горадзе працуюць крамы, камунальныя службы. Але мясцовая ўлада просіць не спяшацца вяртацца ў свае дамы тым, хто выехаў. У сапёраў яшчэ занадта шмат працы.