19 красавiка 2024, Пятніца, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пянткоўскі: Жыццё Лукашэнкі вісіць на валаску

29
Пянткоўскі: Жыццё Лукашэнкі вісіць на валаску
АНДРЭЙ ПЯНТКОЎСКІ

Макея, мабыць, проста атруцілі.

Расейскі апазіцыянер, публіцыст і палітычны дзеяч Андрэй Пянткоўскі назваў раптоўны скон міністра замежных спраў Беларусі акцыяй Масквы, улічваючы тое, што напярэдадні амерыканскія выведнікі паведамілі аб намерах Крамля фізічна ліквідаваць Лукашэнку.

«Я амаль упэўнены, што ліквідацыя Макея – гэта акцыя Масквы», – заявіў экспэрт у эфіры FREEDOM.

Падчас размовы публіцыст прывёў гістарычную паралель: у далёкім 1948 годзе Сталін пастанавіў навесці парадак у Чэхаславаччыне і перш за ўсё арганізаваў забойства міністра замежных спраў Масарыка. «Яго выкінулі з акна ў Міністэрстве замежных спраў. Але Макея, відаць, проста атруцілі», – адзначыў Пянткоўскі.

На думку экспэрта, тая рашучасць, з якой Крэмль пайшоў на акцыю па ліквідацыі Макея, указвае на тое, што інфармацыя амерыканскіх спецслужбаў грунтуюцца на вельмі сур'ёзных крыніцах, менавіта таму жыццё беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі сёння сапраўды вісіць на валаску, мяркуе экспэрт.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках