19 красавiка 2024, Пятніца, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва хоча абмежаваць увоз цыгарэт з Беларусі

10
Літва хоча абмежаваць увоз цыгарэт з Беларусі

Цяпер у балтыйскую краіну можна завезці два пачкі за раз.

У Літве прапануюць абмежаваць увоз беларускіх цыгарэт фізічнымі асобамі за месяц, піша DELFI.

Пасля таго, як Беларусь увяла бязвізавы рэжым, грамадзяне Літвы сталі больш актыўна вазіць кантрабанду, паскардзіўся кіраўнік Нацыянальнай асацыяцыі вытворцаў тытунёвых вырабаў Арнас Невераўскас.

У Літву цяпер можна завезці 40 цыгарэт (2 пачкі) за раз. Але абмежавання на колькасць такіх увозаў за месяц ці тыдзень няма. Таму тэарэтычна літоўцы могуць хоць кожны дзень вазіць па два пачкі цыгарэт.

Невераўскас прапануе абмежаванне - не больш за 80 цыгарэт (4 пачкі) на чалавека на месяц. Паводле яго звестак, у студзені-кастрычніку колькасць легальных перасячэнняў беларуска-літоўскай мяжы вырасла ў 9 разоў у параўнанні з папярэднім перыядам. «Можна адзначыць, што адны і тыя ж асобы перасякаюць мяжу па шмат разоў на дзень (тыдзень, месяц). Таму колькасць тавараў, якія ўвозяцца, расце не толькі праз тое, што грамадзяне не дэкларуюць тавары, а праз тое, што могуць увозіць іх шмат разоў. Таму ёсць падазрэнні, што яны могуць увозіць цыгарэты не для сябе, а для продажу на ценявым рынку», - кажа кіраўнік асацыяцыі.

За перавышэнне нормы Невераўскас прапануе абкладаць грамадзян падаткамі, а за ўвоз без дэкларацыі - караць як за кантрабанду.

Мінфін Літвы не ўхваляе гэтую прапанову, бо гэта запатрабуе ад мытні непрапарцыйна большай адміністрацыйнай нагрузкі. Да таго ж павялічыцца і час на праходжанне граніцы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках