23 лютага 2024, Пятніца, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнікі МЗС сямі еўрапейскіх краін прыбылі ў Кіеў

3
Кіраўнікі МЗС сямі еўрапейскіх краін прыбылі ў Кіеў

Гэта самая вялікая група міністраў, якія наведалі Украіну ад пачатку расейскай агрэсіі.

У панядзелак, 28 лістапада, у Кіеў прыбылі кіраўнікі МЗС сямі краін Еўропы - Эстоніі, Фінляндыі, Ісландыі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі і Швэцыі.

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч у сваім Twitter.

З ягоных слоў, самая вялікая група міністраў з пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну прыехала, каб падтрымаць Кіеў і ўкраінцаў.

«Міністры замежных спраў краін Паўночнай Балтыі наведваюць Кіеў і сустракаюцца з вышэйшымі службовымі асобамі Украіны. Гэта самая вялікая група міністраў, якія наведалі Украіну ад пачатку расейскай агрэсіі. Галоўнае пытанне, як далей падтрымліваць Украіну», - адзначыў Рынкевіч.

Ён таксама апублікаваў супольнае з калегамі фота.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках