11 кастрычнiка 2024, Пятніца, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязню з Менска прысудзілі шэсць гадоў калоніі і вялізны штраф

23
Палітвязню з Менска прысудзілі шэсць гадоў калоніі і вялізны штраф
МІХАІЛ ТАРАСЕВІЧ

Справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня.

Суд Цэнтральнага раёна Менска 28 лістапада скрнчыў разбор паводле крымінальнай справы 36-гадовага менчука Міхаіла Тарасевіча, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня.

Міхаіла Тарасевіча, як мяркуецца, затрымалі 30 жніўня 2022 года, да суда ён утрымліваўся ў СІЗА №1 Менска. Палітвязню выставілі абвінавачанне паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

- арт.391 - «абраза суддзі або народнага засядацеля»;

- арт.369 - «абраза прадстаўніка ўлады»;

- ч.1 арт.368 — «абраза Лукашэнкі»;

- ч.1 арт.366 — «гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі»;

- арт.364 — «гвалт або пагроза ўжывання насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»;

- ч.2 арт.366 — «гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, учыненыя паўторна».

Судовы працэс пачаўся 22 лістапада і скончыўся абвінаваўчым прысудам: па сукупнасці абвінавачанняў суддзя Вікторыя Шабуня канчаткова прызначыла Тарасевічу пазбаўленне волі тэрмінам на шэсць гадоў у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Таксама ён павінен выплаціць «кампенсацыю маральнай шкоды» «пацярпелым» і «шкоду, прычыненую прыпынкам грамадскага транспарту», у суме 49 тысяч рублёў, што складае амаль 20 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках