25 красавiка 2024, Чацвер, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызваленне Крыма: вайсковы экспэрт агучыў сцэнар і магчымыя тэрміны

1
Вызваленне Крыма: вайсковы экспэрт агучыў сцэнар і магчымыя тэрміны
Фота: Reuters

УСУ маюць магчымасць перарэзаць расейцам забеспячэнне.

Узброеныя сілы Украіны могуць адрэзаць Расеі ўсе подступы да Крыма, акрамя Крымскага моста. Гэта зробіць дэакупацыю паўвострава рэальнай задачай для УСУ.

Такое меркаванне выказаў украінскі вайсковы экспэрт Юрый Фёдараў у размове з расейскім праваабаронцам і блогерам Маркам Фейгіным.

- Калі войскі УСУ падыходзяць да подступаў да Крыма, да Перакопскага пярэсмыка і гэтак далей, усе наземныя камунікацыі, акрамя Крымскага моста, будуць перарэзанымі. Выйсці на Крым без пераразання камунікацый, па якіх забяспечваюцца значныя часткі расейскіх войскаў на поўдні Украіны агулам і ў Крыме ў тым ліку, немагчыма. Значыць, яны будуць перарэзаныя, - мяркуе экспэрт.

Як адзначыў Фёдараў, ужо сёння ў Херсонскай вобласці з правага берага Дняпра можна абстрэльваць значную частку лагістычных цэнтраў і хабаў, якія знаходзяцца на левым беразе.

- Параза можа быць аж да Армянска - гэта практычна на пярэсмыку. Калі атрымаецца прайсці на левы бераг альбо праз Кінбурнскую касу, альбо нейкім іншым чынам, альбо з Запарожскай вобласці праз Мелітопаль, значыць, уся паўночная частка Крыма будзе ў зоне паразы артылерыі УСУ. Пры тым, што адзіная камунікацыя - гэта Крымскі мост, яго прапускная здольнасць абмежаваная, а сам ён досыць уразлівы. Тады ўзнікае пытанне - а чым уласна ваяваць будуць расейскія войскі там, - падкрэсліў ён.

Са слоў экспэрта, калі камунікацыі будуць перарэзаныя, «значыць, патрабуецца жэст добрай волі, патрабуецца сысці».

- А сысці з Крыма яшчэ складаней. Падчас Другой сусветнай вайны начальства з Севастопаля збегла на субмарынах, а блізу 100 тысяч чалавек, шарагоўцаў і афіцэраў савецкага войска, былі кінутыя і патрапілі ў палон. Цяпер не ведаю, як яны будуць уцякаць - можа быць, гэты мост спатрэбіцца РФ, каб эвакуяваць барзджэй, - заявіў Фёдараў.

Экспэрт таксама нагадаў аб аптымістычных прагнозах па дэакупацыі паўвострава, дзе называліся тэрміны ў некалькі месяцаў:

- Генерал Бэн Ходжэс - прымудроны вайсковым досведам чалавек. Ён не выпадкова расказваў аб магчымасці вызвалення Крыма ўжо недзе ў найбліжэйшыя месяцы... Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі дастаткова аптымістычна кажа, што калі не ўдасца вызваліць Крым палітычным шляхам, у працэсе ўрэгулявання канфлікту расейскія войскі сыходзяць з Крыма, значыць, будзем вызваляць ваенным шляхам. Думаю, што Уладзімір Аляксандравіч як прэзідэнт проста так словамі не кідаецца. Значыць, такога кшталту далягляды становяцца суцэль рэальнымі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках