Мапа вайны ва Украіне ад брытанскай выведкі: актуальныя звесткі
- 28.11.2022, 17:23
- 8,520

Украінскія героі ўтрымліваюць лінію фронту.
Украінскія вайскоўцы працягваюць адбіваць атакі РФ і ўтрымліваць лінію фронту. Акупанты ў сваю чаргу спрабуюць прарваць абарону УСУ. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі ў Twitter.
Паводле інфармацыі брытанскай мапы баявых дзеянняў, самым цяжкім адцінкам фронту застаецца ўсход Украіны.
Брытанская выведка адзначае, што расейскія войскі працягваюць атакі ў раёне Бахмута, Аўдзееўкі і на поўнач ад акупаванага Данецка. Таксама акупанты спрабуюць штурмаваць на ўсходзе Харкаўскай вобласці і прарваць абарону УСУ ў Луганскай вобласці. Аднак прасоўванне ворага не зафіксаванае.
Таксама няма змен на лініі фронту ў Херсонскай і Запарожскай абласцях. На гэтых кірунках акупанты працягваюць актыўна абстрэльваць прыфрантавыя населеныя пункты.
