УСУ паказалі вызваленае сяло Макееўку
1- 28.11.2022, 17:47
- 11,854
Вёску вызвалілі ад расейцаў два тыдні таму.
Прайшло ўжо амаль 2 тыдні з таго часу, як украінскія вайскоўцы вызвалілі сяло Макееўку Луганскай вобласці, піша «Уніян».
Паводле інфармацыі кіраўніка Луганскай АВА Сяргея Гайдая, у вёсцы дагэтуль застаецца мірнае насельніцтва - больш за 30 чалавек. Мясцовыя ўлады заклікаюць да эвакуацыі, але пакуль ёсць тыя, хто адмаўляецца ад яе, гэтым людзям спрабуюць надаць дапамогу.
- Для тых, хто адмовіўся эвакуявацца - амаль штодня мы спрабуем адправіць усё неабходнае. Ежай людзі забяспечаныя, пакрысе пачынаюць дробныя рамонты, - распавядаў Гайдай.
Вёска ў жудасным стане - паводле інфармацыі ўладаў, тут пашкоджаны абсалютна кожны будынак.
На фота з вызваленай Макееўкі, якія апублікавала 66-я асобная механізаваная брыгада Наземных войскаў УС Украіны, можна ўбачыць шматлікія разбураныя акупантамі дамы, мноства расейскага металалому, варожыя набоі, раскіданыя па вуліцах або якія тырчаць проста з дамоў, разбітыя дарогі.