23 сакавiка 2023, Чацвер, 8:12
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Сяргей Пярфілеў выйшаў на волю

2
Палітвязень Сяргей Пярфілеў выйшаў на волю
СЯРГЕЙ ПЯРФІЛЕЎ

Ён адбываў тэрмін у віцебскай калоніі.

Жлобінец Сяргей Пярфілеў быў асуджаны разам з сынам Станіславам паводле арт. 342 КК за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Жлобіне. Сяргею прысудзілі 2 гады калоніі, а сыну – 2 гады «хатняй хіміі». Тэрмін палітвязень адбываў у Віцебскай папраўчай калоніі №3. 21 лістапада ён выйшаў на волю, паведамляе dissidentBY.

Да зняволення Сяргей быў дырэктарам будаўнічай крамы «БудПрактык». Вядома, што ягоная крама 26 кастрычніка падтрымала агульнанацыянальны страйк, пасля чаго ўлады прымусілі арэндадаўцу разарваць дамову арэнды памяшкання.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».