27 красавiка 2024, Субота, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты апусціўся да мінімуму з мінулага года

8
Кошт нафты апусціўся да мінімуму з мінулага года

Кошт нафты ўпаў праз усплёск COVID-19 у Кітаі.

Кошт нафты ўпаў да мінімуму са снежня 2021 года праз новы ўсплёск COVID-19 у Кітаі. Кошт бараля маркі Brent у моманце апусціўся на 3,6% да адзнакі папярэдняга закрыцця, да $80,6.

На выходных у Кітаі – асноўным імпарцёры сырой нафты ў свеце – рэзка павялічылася колькасць заражаных каранавірусам. У суботу ў краіне выявілі больш за 39000 хворых за дзень – гэта рэкорд для Кітая за ўвесь час пандэміі. Да гэтага ў краіне зноў увялі жорсткія каранцінныя абмежаванні.

Попыт на нафту ў Кітаі зніжаецца праз кавідныя абмежаванні, сказаў агенцтву Фэнлэй Шы, дырэктар падраздзялення S&P Global Commodity Insights на рынку нафты Вялікага Кітая.

"Відавочна, што жорсткія абмежаванні ў Кітаі цягам некаторага часу ўплывалі на іх спажывецкія і справавыя настроі, і сталае падзенне ВУП Кітая прадаўжаецца ўжо больш за год і чакаецца надалей", – заявіў агенцтву Reuters выканальны дырэктар K2 Asset Management Джордж Бубурас.

Учора ў Кітаі прайшлі самыя маштабныя з 1989 года пратэсты ў найбуйнейшых гарадах супраць абмежаванняў. Дэманстрацыі ў Пекіне і Шанхаі ды іншых гарадах таксама справакавалі масавы распродаж сыравінных тавараў, піша Bloomberg. Рэдкая праява непадпарадкавання выклікае пагрозу рэпрэсій з боку ўрада. Паводле звестак аналітычнай кампаніі Kpler, попыт на нафту ў Кітаі ў сярэднім можа скласці 15,11 млн бараляў на дзень у гэтым квартале ў параўнанні з 15,82 млн бараляў год таму.

Кошты нафты паступова зніжаюцца з пачатку лістапада праз рызыкі запаволення эканомікі Кітая, а таксама на фоне абмеркавання столі коштаў расейскай нафты краінамі Еўразвязу. У дадатак учора ЗША падалі нафтаваму гіганту Chevron ліцэнзіі на аднаўленне здабычы нафты ў Венесуэле. Тры гады таму кампанія спыніла ўсе свідравыя працы праз санкцыі.

У цэлым з 4 лістапада ф'ючэрс на Brent патаннеў на 17%, за той самы перыяд тэрміновы кантракт на WTI упаў у кошце на 25%.

Пры гэтым расейская нафта гандлюецца з дысконтам да Brent памерам $25, пісаў раней Reuters. Паводле звестак агенцтва Argus Media, на мінулым тыдні нафта гатунку Urals у партах Наварасейска і Прыморска адгружалася з коштам $ 52 за бараль. Агенцтва Platts, якое ўваходзіць у S&P Global, таксама зафіксавала ў чацвер кошт $ 52 за бараль у порце Прыморска, паведамілі Bloomberg людзі, знаёмыя з сітуацыяй.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках