Ціханоўская сустрэлася з чальцамі Сената і дэпутатамі парламента Румыніі
40- 28.11.2022, 19:12
- 8,608

Яна заклікала падтрымаць стварэнне міжнароднага трыбуналу для Пуціна і Лукашэнкі.
Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Румынію сустрэлася з чальцамі Сената і дэпутатамі парламента і заклікала іх падтрымаць стварэнне міжнароднага трыбуналу для Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта яна напісала ў Twitter.
– Я заклікала падтрымаць стварэнне міжнароднага трыбуналу для Пуціна і Лукашэнкі. Кожнае злачынства павінна быць зафіксаванае і расследаванае – гэта тычыцца злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі і ваенных злачынстваў ва Украіне, – расказала Ціханоўская пасля сустрэчы з чальцамі камітэтаў міжнародных справаў Сената і Палаты дэпутатаў парламента Румыніі.
Ціханоўская прыбыла ў Румынію з афіцыйным візітам 27 лістапада, паведамляе яе прэс-служба. Яна ўжо сустрэлася з міністрам замежных справаў краіны Багданам Аўрэску, з якім абмеркавала сітуацыю ў Беларусі і рэгіёне, дзеянні беларускіх уладаў падчас вайны ва Украіне і дапамогу грамадзянскай супольнасці Беларусі.