Вечаровая справаздача Генеральнага штаба УСУ
- 28.11.2022, 20:29
- 3,548
Украіна супрацьстаіць уварванню РФ 278-ы дзень.
Расейцы працягваюць спробы наступальных дзеянняў у Данецкай вобласці. А Узброеныя сілы Украіны дакладна атакавалі ды знішчылі варожы пункт кіравання ў Херсонскай вобласці.
Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.
Вораг учыніў блізу 10 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню пазіцый украінскіх войскаў і цывільных аб'ектаў. Захоўваецца пагроза нанясення супраціўнікам ракетных удараў па аб'ектах крытычнай інфраструктуры ў глыбіні тэрыторыі Украіны. Так, вораг утрымлівае ў гатовасці авіяцыйную групоўку і караблі-носьбіты крылатых ракет.
На Валынскім, Палескім і Северскім кірунках становішча без істотных змен, прыкмет фармавання наступальных груповак супраціўніка не выяўлена.
На Слабажанскім кірунку расейскія кафіры абстралялі з мінамётаў і рэактыўнай артылерыі такія паселішчы як Казачая Лопань, Страляча, Агурцова, Бударкі і Чугуноўка Харкаўскай вобласці.
На Купянскім кірунку супраціўнік вядзе абарону раней занятых меж. Учыніў абстрэлы з мінамётаў, рульнай і рэактыўнай артылерыі такіх паселішчаў як Купянск, Табаеўка, Крахмальнае і Бераставое ў Харкаўскай вобласці.
На ліманскім кірунку вораг засяроджваецца на вядзенні наступальных дзеянняў. Зафіксаваныя абстрэлы з усяго спектра артылерыі недалёка ад Макееўкі і Неўскага Луганскай вобласці і Ямпалеўкі і Торскага ў Данецкай вобласці.
На Бахмуцкім і Аўдзееўскім кірунках супраціўнік працягвае спробы наступальных дзеянняў. Учыніў абстрэлы з танкаў, мінамётаў, рульнай і рэактыўнай артылерыі такіх паселішчаў як Спорнае, Якаўлеўка, Бахмуцкае, Бахмут, Аўдзееўка, Вадзяное, Першамайскае, Краснагораўка, Мар'інка і Новаміхайлаўка Данецкай вобласці.
На Навапаўлаўскім кірунку вораг абстраляў з артылерыі пазіцыі Сіл абароны і паселішчы Вуглядар і Няскучнае Данецкай вобласці.
У Запарожскім кірунку акупанты абараняюцца. Агнявы ўздзеянне зазналі паселішчы Урэмаўка, Навасёлка, Наваполь, Краснае, Залізнічнае, Даражнянка і Каменскае Запарожскай вобласці.
На Крыварожскім і Херсонскім кірунках супраціўнік вядзе абарону пазіцый на часова занятых тэрыторыях. Не спыняе артылерыйскія абстрэлы паселішчаў на правым беразе ракі Дняпра, у тым ліку і Херсона.
Паводле наяўнай інфармацыі, з сённяшняга дня акупанты забаранілі ўваход на тэрыторыю Запарожскай АЭС работнікам станцыі, якія адмовіліся падпісваць кантракты з "Росатам".
Расейскія захопнікі далей ганебна паміраюць ва Украіне. Так, адно з падраздзяленняў расейскіх акупацыйных войскаў у Луганскай вобласці за мінулы тыдзень страціла да 70% асабовага складу. Каля Бабіна Херсонскай вобласці пацверджанае знішчэнне пункта кіравання супраціўніка, знішчана да 5 адзінак вайсковай тэхнікі, інфармацыя аб загінулых і параненых вайскоўцах удакладняецца.
Паблізу Старабагданаўкі Запарожскай вобласці Сіламі абароны пашкоджаны чыгуначны мост, які выкарыстоўвалі акупанты для дастаўкі ўзбраення і вайсковай тэхнікі.