У Гародні адкрыецца генеральнае консульства РФ
19- 28.11.2022, 21:33
- 9,216
Распараджэнне падпісаў прэм'ер-міністр Расеі.
Прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін падпісаў распараджэнне аб адкрыцці генеральнага консульства Расеі ў Гародні. Дакумент апублікаваны на расейскім афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.
"Адкрыць генеральнае консульства Расейскай Федэрацыі ў Гародні (Рэспубліка Беларусь)", - гаворыцца ў распараджэнні.
Цяпер у Беларусі дзейнічае пасольства Расеі ў Менску і консульства ў Берасці.