27 лiпеня 2024, Субота, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антон Герашчанка: Лукашэнка ля труны Макея зазірнуў у сваю будучыню

13
Антон Герашчанка: Лукашэнка ля труны Макея зазірнуў у сваю будучыню
АНТОН ГЕРАШЧАНКА

Дыктатар - наступны?

Сёння ў Менску прайшла афіцыйная «цырымонія развітання» з Уладзімірам Макеем.

На сёння прычына смерці лукашэнкаўскага міністра дагэтуль невядомая. Многія экспэрты заяўляюць, што беларускі дыктатар цудоўна разумее, што за смерцю Макея стаіць расейская ФСБ.

Дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка на сваёй старонцы ў Telegram-канале наважыў пракаментаваць гэтую падзею.

«Лукашэнка ля труны Макея зазірнуў у сваю будучыню.

Дыктатар развітаўся з таямніча памерлым кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем.

Нагадаем, той раптоўна памёр на 65-м годзе жыцця. Ізраільскі філантроп Леанід Неўзлін са спасылкай на высокапастаўленыя крыніцы ў выведцы РФ сцвярджае, што Макея атруцілі ядам, распрацаваным у спецлабараторыях пуцінскай ФСБ. Гэтая атрута дазваляе маскаваць атручэнне пад смерць ад дыябету або інсульту», - напісаў Антон Герашчанка.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках