У Расеі пры загадкавых абставінах памерла папулярная актрыса
3- 29.11.2022, 14:52
- 48,046
![У Расеі пры загадкавых абставінах памерла папулярная актрыса](https://i.c97.org/ai/526162/aux-head-1669722724-20221129_natalia_steshenko_360.jpg)
ФОТА: GLOBAL LOOK PRESS
Ёй было 37 гадоў.
У Расеі знайшлі мёртвай папулярную актрысу тэатра і кіно Наталлю Сцяшэнку.
Як піша «Московский комсомолец», акторку знайшлі мёртвай ва ўласнай кватэры ў цэнтры горада. Што адбылося з 37-гадовай актрысай, пакуль невядома.
Паведамляецца, што акторцы стала дрэнна ўвечары і яе дзіця папрасіла выклікаць паліцыю і «хуткую дапамогу». Бачных прыкмет гвалтоўнай смерці на целе не выяўлена.