27 лiпеня 2024, Субота, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кудрын абвясціў пра адыход з Падліковай палаты РФ

6
Кудрын абвясціў пра адыход з Падліковай палаты РФ
АЛЯКСЕЙ КУДРЫН

Ён рыхтуецца перайсці на працу ў "Яндэкс".

Кіраўнік Падліковай палаты РФ Аляксей Кудрын аб'явіў аб сваім адыходзе з дзяржаўнага сэктару. Уладзімір Пуцін ужо звярнуўся ў Раду Федэрацыі з просьбай зняць яго з пасады. Кудрын рыхтуецца перайсці на працу ў "Яндэкс", пісалі даўней СМІ.

«Увогуле я правёў у дзяржаўным сэктары блізу 25 гадоў. Цяпер хацеў бы засяродзіцца на вялікіх праектах, якія звязаныя з развіццём у шырокім сэнсе прыватных ініцыятыў, але пры гэтым маюць значны эфект для людзей. Таму я пакідаю пасаду Старшыні Падліковай палаты, аб чым падаў адпаведную заяву прэзідэнту Расейскай Федэрацыі ва ўстаноўленым парадку», - напісаў Кудрын у сваім тэлеграм-канале.

Аляксей Кудрын ужо з'ехаў у Стамбул, каб узяць удзел у пасяджэнні рады дырэктараў "Яндэкса", паведаміла ўночы "Агенцтва" са спасылкай на дзве блізкія да Кудрына крыніцы. Са слоў адной з іх, рада пройдзе ў аўторак, а ўдзел Кудрына ён назваў сакрэтным. Фармальна той яшчэ не займае ў кампаніі мэнэджарскія пазіцыі і не валодае яе акцыямі, дадаў ён.

Кудрын рыхтуецца ўзначаліць кіраванне расейскім бізнесам "Яндэкса". Як даўней пісаў The Bell, ён некалькі разоў сустракаўся з Пуціным і прасіў адстаўкі, каб перайсці ў IT-кампанію. Ягоны пераход быў узгоднены яшчэ некалькі месяцаў таму, у верасні пра гэта пісала "Медуза".

Кудрын таксама ўзгадніў з прэзідэнтам падзел бізнэсу "Яндэкса" на расейскі і замежны кірунак. У канцы мінулага тыдня "Яндэкс" паведаміў аб падзеле актываў. Нідэрландская галаўная кампанія Yandex N.V. вылучыць расейскую частку бізнэсу ў асобную групу кампаній, якая захавае за сабой марку "Яндэкс", а затым выйдзе з ліку акцыянераў гэтай групы кампаній і зменіць назву.

Кіраванне расейскай часткай узяў на сябе мэнэджмэнт, які і ўзначаліць Кудрын. У яго ўвойдуць бізнэсы аўтаномных аўтамабіляў, воблачных тэхналогій, адукацыйных сэрвісаў і платформы падрыхтоўкі зввестак. Пры гэтым іх міжнародныя часткі вылучаць у самастойныя кампаніі пад кіраваннем Yandex N.V.

Самога Кудрына дапамагчы ўзгадніць раздзел актываў папрасіў сузаснавальнік "Яндэкса" Аркадзій Волаж, які трапіў пад санкцыі Еўразвязу, пісаў Bloomberg. Пасля заканчэння ўгоды Волаж пазбавіцца кантролю над кампаніяй. Ён наважыў ахвяраваць сваёй дзеллю ў ёй, каб атрымаць магчымасць развіваць замежныя праекты. Кудрыну ён паабяцаў акцыі ды апцыёны. Як пісала газэта Financial Times (FT), Кудрын атрымаў 5% акцый "Яндэкса".

Акрамя іншага, пераход Аляксея Кудрына ў "Яндэкс" дазволіць кампаніі атрымаць заслону перад Уладзімірам Пуціным, адзначаў FT. «Кудрын - адзін з тых людзей, якія могуць быць звышзаслону - у добрым сэнсе гэтага слова. Яму ўжо шмат гадоў давярае асабіста прэзідэнт [Уладзімір Пуцін], <…> і ягоныя вартасці падобныя да вартасцяў «Яндэкса», — сказаў адзін з суразмоўцаў выдання.

Узначаліць Падліковую палату замест Кудрына можа першы віцэ-старшыня дзяржаўнай думы Аляксандр Жукаў, паведамляў РБК са спасылкай на крыніцы, блізкія да адміністрацыі прэзідэнта, і на федэральных чыноўнікаў. Яго на гэтую пасаду прапанаваў сам Кудрын, "хоць ёсць і іншыя варыянты", дадаў адзін з суразмоўцаў. Жукаў асабіста знаёмы з прэзідэнтам: працаваў ягоным намеснікам, калі Пуцін узначальваў урад.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках