11 траўня 2024, Субота, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт расейскай нафты прабіў «болевы парог» бюджэту

6
Кошт расейскай нафты прабіў «болевы парог» бюджэту

Урад РФ недалічыцца трыльёна рублёў.

Падзенне кошту расейскай нафты, які апусціў кошт барэля Urals да ўзроўняў канца 2020 года, абяцае новы «боль» федэральнаму бюджэту, які звярстаны з дэфіцытам на 3 трыльёны рублёў на будучы год, піша The Moscow Times.

З пачатку лістапада асноўны расейскі гатунак нафты патаннеў амаль на 30% - удвая больш, чым паўночнаморская марка Brent, і ў канцы мінулага тыдня каштаваў 52 даляры за барэль пры адгрузцы з партоў Новарасійска і Прыморска.

Нешматлікія пакупнікі - Кітай, Індыя і Турцыя - патрабуюць зніжак, якія ўжо дасягаюць амаль 40%. І ў выніку расейская нафта прадаецца на 26% ніжэй за ўзровень, закладзены ў бюджэт-2023 - 70,1 даляра за бараль.

Калі кошт нафты і курс даляра да рубля захаваюцца, бюджэт недаатрымае да 1 трыльёна рублёў нафтагазавых даходаў, ацэньваюць аналітыкі Расбанка. Апроч даражэйшай нафты ў праект скарбніцы закладвалі і больш слабы рубель, нагадваюць яны: 68,3 рубля за даляр супраць 61,02 рубля цяпер.

Дэфіцыт бюджэту, такім чынам, можа павялічыцца да 4 трыльёны рублёў. У выніку без кампенсацыі падатковага даходу застанецца кожны сёмы рубель, які ўрад плануе выдаткаваць (усяго 29 трлн).

Мінфін ужо фіксуе скарачэнне патокаў нафтавай рэнты, якая забяспечвае кожны трэці рубель падатковага даходу. У кастрычніку зборы НПДІ на нафту (508,4 млрдрублёў) ўпалі да мінімуму траўня 2021 года, а ў параўнанні з максімальнымі значэннямі красавіка (1,152 трлн рублёў) абрынуліся больш чым удвая.

Паступленні экспартнай мыты на нафту таксама ўпалавініліся: больш за 80 млрд рублёў у сакавіку і красавіку і 40,8 млрд - у кастрычніку. У лістападзе, паводле ацэнкі Bloomberg, паступленні збораў прабілі "дно" з пачатку вайны: з другога тыдня лістапада яны трымаюцца ніжэй за 120 млн даляраў за тыдзень, хоць у летнія месяцы перавышалі 170 млн даляраў, а вясной - 200 млн.

У бюджэт на наступны год Мінфін заклаў падзенне нафтагазавых даходаў на 23% - з 11,166 да 8,939 трлн рублёў. У рэальнасці іх аб'ём упершыню з пандэміі можа апынуцца ніжэй за 7 трыльёнаў рублёў, вынікае з прагнозу Расбанка.

«Макраэканамічны прагноз, на аснове якога вярсталі бюджэт, быў падлічаны да мабілізацыі. Ён таксама не ўлічвае эфекту новых санкцый», - паказвае эканаміст Аляксандра Сусліна.

Так, нягледзячы на еўрапейскае эмбарга, якое набывае моц 5 снежня, Мінфін чакае росту экспарту нафты (з 243 да 250 млн тон) і закладвае толькі невялікае зніжэнне здабычы - з 515 да 490 млн тон.

«Міністэрства фінансаў прагназуе немагчымыя рэчы, - сказаў Reuters эканаміст заходняй фінансавай кампаніі. - Што нібы даходы Расеі ад энэрганосьбітаў захаваюцца, што Расея можа вырабляць той жа аб'ём нафты пры нязменным попыце».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках