19 траўня 2024, Нядзеля, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі гелікаптэр акупантаў пад Бахмутам

4
УСУ знішчылі гелікаптэр акупантаў пад Бахмутам

Відэа апублікаваў міністр абароны Украіны.

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў у Twitter 2 лістапада распавёў расейскім лётчыкам-акупантам аб адной з прычын, чаму іх не любяць ва Украіне.

«Украінцы вельмі любяць птушак. Мы не можам змірыцца з прысутнасцю ў нашым небе гэтых агідных расейскіх металічных прадметаў, якія палохаюць нашую фаўну», – напісаў Рэзнікаў.

У гэтым жа допісе ён апублікаваў відэа знішчэння гелікаптэра ворага.

«Войска Украіны папярэджвае: палёты ва Украіну шкодныя для расейскіх акупантаў», - рэзюмаваў кіраўнік Мінабароны Украіны.

Гелікаптэр, які фігураваў у відэа Рэзнікава, быў збіты напярэдадні пад Бахмутам Данецкай вобласці і, магчыма, належаў ПВК «Вагнер».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках