19 траўня 2024, Нядзеля, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даследаванне: У Літву пераехалі блізу 40 тысяч беларусаў

1
Даследаванне: У Літву пераехалі блізу 40 тысяч беларусаў

Блізу 86% пакінулі Беларусь паводле палітычных матываў.

Са звестак Літоўскага цэнтра даследаванняў Усходняй Еўропы, зараз у Літве знаходзіцца блізу 40 тысяч грамадзян Беларусі. Такую колькасць выявіла апытанне і інтэрв'ю, накіраваныя на вызначэнне асноўных прычын прыбыцця беларусаў у Літву.

Як мяркуюць літоўскія спецыялісты, вайна Расеі ва Украіне стала сігналам таго, што часовае перасяленне ў Літву можа заняць больш часу, чым дагэтуль думала большасць беларусаў. Такая сітуацыя можа парадаксальным чынам стымуляваць жаданне беларусаў мацней інтэгравацца ў Літве (як асобных людзей, так і арганізацыі).

Паводле звестак праведзенага апытання, блізу 86 адсоткаў рэспандэнтаў пакінулі Беларусь у палітычных матывах. Большасць тых, хто прыехаў у Літву, — людзі працаздольнага ўзросту, якія маюць на новым месцы пастаянную крыніцу даходу (амаль 70% апытаных). 68% рэспандэнтаў маюць дазвол на жыхарства ў Літве, 15% — гуманітарную візу, а крыху больш за 8% атрымалі афіцыйны прытулак або чакаюць пастанову аб выдачы прытулку.

Асноўныя прычыны, чаму рэспандэнты выбралі Літву замест іншай краіны, - магчымасць атрымання візы або дазволу на часовае пражыванне ў Літве, адсутнасць моўнага бар'ера, асабісты досвед жыцця ў Літве, найлепшы палітычны клімат для грамадскай і прафесійнай дзейнасці, а таксама давер да вяршэнства закона.

Прыезд беларусаў у Літву не стварае значных выдаткаў для літоўскага бюджэту, сацыяльнымі праграмамі ў гэтай краіне карыстаюцца толькі 10 адсоткаў беларусаў, пры гэтым некаторыя з гэтых праграм рэалізуюцца няўрадавымі арганізацыямі.

Даследаванне праводзілася ў Літве ў чэрвені - верасні 2022 года. Літоўскія сацыёлагі адзначаюць, што было праведзеная колькаснае апытанне грамадскай думкі на онлайн-платформе пры ўдзеле 335 рэспандэнтаў, а таксама 11 глыбінных інтэрв'ю, якія пашыраюць аналіз колькасных звестак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках