«Не злуйце нас»: маці расейскага салдата жорстка звярнулася да Пуціна і Шайгу
24- 30.11.2022, 9:27
- 20,318

Расею скалынаюць бунты «салдацкіх маці».
Улада ў Расеі нічога не робіць для пошуку і вяртання палонных салдат. З абвінавачаннем на адрас кіраўніцтва краіны выступіла Ірына Чысцякова з Петразаводства, якая некалькі месяцаў правяла ў пошуках сына, які трапіў у палон ва Украіне, не маючы пры гэтым ніякай падтрымкі ні ад мясцовай улады, ні ад Міністэрства абароны.
Відэа з адозвай маці салдата публікуе ТГ-канал «Украіна 365».
«Я ўсё рабіла сама. Мой сын патрэбны мне. Ён не патрэбны ні Пуціну, ні Шайгу. Яны ў цяпле! Яны не сядзяць у акопах ці ў турме. Мой сын восем месяцы ва Украіне, як яны кажуць, у нацыстаў. Пытанне толькі ў тым, чаму ж яны з палону выходзяць нармальныя? Можа, нам проста нешта недагаворваюць і там увогуле няма ніякіх нацыстаў?» - заявіла Чысцякова, выступаючы на брыфінгу.
Жанчына падкрэсліла, што ўкраінскі бок не толькі захаваў жыццё яе сыну. У пачатку вайны ёй была прапанаваная дапамога ад СБУ ў правядзенні пошукаў. «Не трэба злаваць нас, маці. Галоўнае, вярніце нам нашых сыноў», - звярнулася Чысцякова да кіраўніцтва РФ.