На завод у Мёры прыйшлі сілавікі
2- 30.11.2022, 12:02
- 20,102
Затрымана як мінімум пяць чалавек.
Сёння на Мёрскі металапракатны завод прыйшлі сілавікі. Як паведамляюць праваабаронцы, затрымана як мінімум пяць чалавек.
ПЦ “Вясна” піша, што затрыманні праводзяць сілавікі з Віцебску.
Паводле папярэдняй інфармацыі, затрымліваюць тых, хто быў актыўным пасля выбараў.
Іншых падрабязнасцяў і прозвішчаў затрыманых пакуль няма.