Для беларусаў могуць падняць адразу два падаткі
10- 30.11.2022, 12:31
- 5,538

Зямельны падатак можа вырасці адразу на 20%.
У Беларусі могуць быць унесеныя змяненні ў Падатковы кодэкс. З'явіўся праект «Аб змене законаў у пытаннях падаткаабкладання».
Беларусаў можа чакаць павелічэння падаткаў.
Зямельны падатак для ўласнікаў жылля і для ўладальнікаў камерцыйнай нерухомасці можа стаць большы на 20%.
Гэта тычыцца і падатку на першую кватэру. Нагадаем, яго прынялі летась. Калі змены ў Падатковы кодэкс будуць прынятыя, ён стане большы прыкладна на 10%.
Таксама вырастуць стаўкі адзінага падатку. Павелічэнне адзінага падатку будзе разлічвацца, зыходзячы з роду заняткаў і месца жыхарства. Гэта змяненне можа закрануць прадпрымальнікаў, якія працуюць у сферы гандлю і паслуг.