«Без бронекамізэлек і касак»: УСУ пляжаць дрэнна экіпіраваных «вагнераўцаў» пад Бахмутам
3- 30.11.2022, 14:19
- 11,350

Спачатку акупантаў аўто завозяць на перадавую, а ўжо пазней падвозяць зброю.
Данбас застаецца самым гарачым месцам на баявой мапе Украіны. Пасля адводу расейскага войска з правага берага Дняпра частка была адразу ж перакінутая на Данбас. Цяпер вораг усімі сіламі імкнецца захапіць Бахмут.
Сёння, 30 лістапада, кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак на сваёй старонцы ў Telegram-канале агучыў інфармацыю з-пад Бахмута.
З ягоных слоў, «вагнераўцы» з ліку зняволеных складаюць тую аснову, якую кідаюць на пазіцыі УСУ ў першых шэрагах.
Спачатку іх аўтамабілямі завозяць на перадавую, а пазней падвозяць і зброю. Ні каскі, ні бронекамізэлькі для зняволеных не прадугледжаныя. Ім даюць у рукі толькі аўтаматы і загадваюць ісці ў лоб на штурм пазіцый УСУ. І такая сітуацыя назіраецца ўкраінскімі абаронцамі кожны дзень.
Расейскае вайсковае камандаванне кідае адну групу за другой на пазіцыі УСУ ў надзеі яе аслабіць. За спінамі «гарматнага мяса» стаяць кадравыя вайскоўцы УС РФ. Акупанты ўжо не прыбіраюць трупы сваіх забітых.
На многіх кадрах можна ўбачыць, як у акопе яшчэ жывыя «вагнераўцы» знаходзяцца побач з ужо ліквідаванымі, якія ляжаць там тыднямі.