«Пакет або палон»: УСУ абстрэльваюць пазіцыі расейцаў незвычайнымі набоямі
- 30.11.2022, 15:05
- 16,316

Украінскія вайскоўцы прыдумалі арыгінальны спосаб уздзеяння на акупантаў.
Ва УСУ паказалі, як адпраўляюць акупантам улёткі з прапановай здацца.
Украінскія абаронцы арыгінальна прапануюць расейскім акупантам здацца ў палон. Яны хаваюць адпаведныя паштоўкі ў набоі, якія адпраўляюцца ворагу.
Адпаведнае відэа з прывітаннямі для ворага апублікавала ў Telegram Управа стратэгічных камунікацый УСУ. Перад акупантамі нарэшце паўстаў няпросты выбар.
«Мараль. Пакет ці палон? Вось у чым пытанне», - адзначылі вайскоўцы.
Як відаць на кадрах, ва ўлётках расейцам распавядаюць пра страты іхняга войска на фронце і заклікаюць пачаць жыць для сябе, а не для Кадырава, Пуціна ці кагосьці іншага.



