Расейскія войскі пачалі адыходзіць у Запарожскай вобласці
20- 30.11.2022, 15:49
- 53,600
![Расейскія войскі пачалі адыходзіць у Запарожскай вобласці](https://i.c97.org/ai/518564/aux-main-1664954104-20221005_vsu_army_ukraine_360.jpg)
Апублікаваная мапа ўцёкаў захопнікаў.
Расейскія акупанты перамяшчаюць мясцовую лякарню з часова акупаваных Полагаў Запарожскай вобласці ў Марыупаль - гэта сведчыць аб магчымым вызваленні горада ўжо найбліжэйшым часам.
Пра гэта паведаміў Мелітопальскі мэр Іван Фёдараў у Telegram-канале.
![](https://i.c97.org/ai/526309/aux-1669812505-9f333b8508011f891bcb095928d94a45.jpg)
«Акупантам на Запарожскім кірунку становіцца занадта горача. Жыхары паведамляюць, што з мясцовай лякарні вывозяць усё, што ацалела. А паблізу Полагаў чуваць аўтаматныя і кулямётныя чэргі. Слава УСУ! Чакаем дэакупацыю!», - напісаў ён.