У Марыі Калеснікавай прабадная язва?
11- 30.11.2022, 16:41
- 28,842
З'явіліся новыя падрабязнасці аб стане палітзняволенай.
Марыю Калеснікаву прывезлі ў шпіталь у цяжкім стане. Адваката дагэтуль не пускаюць, а дыягназ адмаўляюцца паведамляць, паведамляе Telegram-канал Віктара Бабарыкі.
Бацька Марыі Аляксандр Паўлавіч знаходзіцца ў лякарні Гомеля. Кантакты бацькі з лекарамі адбываюцца ў прысутнасці супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў.
Марыю прывезлі ўжо ў цяжкім стане. Невядома, калі ёй стала дрэнна, бо адваката не пускаюць з 17 лістапада.
Аперацыя прайшла планава і паспяхова, але Марыя ўсё яшчэ знаходзіцца ў цяжкім стане. Са слоў лекараў, яна ў прытомнасці, неабходнае лячэнне і лекі ёй выдаюцца.
Дыягназ не гавораць нават бацьку: нібыта неабходная заява або распіска аб тым, што Марыя дазваляе. Паводле непацверджанай інфармацыі ў Марыі прабадная язва.
Адваката да Марыі не пусцілі, бацьку таксама.