Мінфінансаў прапанавала ўзняць стаўку падатку на прыбытак у Беларусі да 20%
12- 30.11.2022, 17:59
- 4,272

Цяпер стаўка складае 18%.
Кіраўнік Мінфіна Юрый Селіверстаў прапанаваў узняць стаўку падатку на прыбытак у Беларусі. Стаўку паднімуць да 20%.
Кіраўнік Мінфіна сказаў, што агулам задаволены тым, як паступаюць аплаты. Аднак для таго, каб «дадаткова кансалідавацца», было прапанавана падняць стаўку падатку на прыбытак з 18% да 20%.
Ён таксама нагадаў аб тым, што адпаведныя дакументы аб адзіных правілах і прынцыпах спагнання падаткаў былі укладзеныя з Расеяй.
- Мы будзем атрымліваць, як і расейскія нафтавыя перапрацоўнікі, зваротны акцыз паводле адзіных правілаў, - звярнуў увагу міністр фінансаў.
З ягоных слоў, гэта таксама дадасць даходаў прыкладна да 2 мільярдаў рублёў.