19 красавiка 2024, Пятніца, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія байцы знішчылі засады акупантаў на Луганшчыне

Украінскія байцы знішчылі засады акупантаў на Луганшчыне

Аператары БПЛА выкарыстоўвалі спецыяльна мадэрнізаваныя боепрыпасы.

Аэравыведнікі Нацгвардыі і СБУ выявілі і знішчылі некалькі засадаў расейскіх акупантаў на Луганшчыне.

Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале Нацыянальнай гвардыі.

Адзначаецца, што ў выніку працы ўкраінскіх вайскоўцаў былі ліквідаваныя і параненыя некалькі акупантаў, а таксама пашкоджаная браняваная тэхніка.

Для знішчэння расейскіх пазіцый аператары БПЛА Нацгвардыі Украіны выкарыстоўвалі спецыяльна мадэрнізаваныя боепрыпасы.

«Украінскія абаронцы ліквідавалі сама меней аднаго акупанта, трое атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Таксама выведзеная са строю браняваная тэхніка і боекамплект на танку. Гвардзейцы нанеслі ўдары па ворагу, выкарыстоўваючы БПЛА, з дапамогай якога скідаліся спецыяльна мадэрнізаваныя боепрыпасы», – гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках