28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даследнікі высветлілі, навошта зебрам палосы на шкуры

11
Даследнікі высветлілі, навошта зебрам палосы на шкуры

Атрыманыя высновы прывялі аўтараў даследавання ў захапленне.

Каманда заолагаў з Універсітэта Прынстана, ЗША, выявіла, што незвычайная афарбоўка зебраў дапамагае ім змагацца з інсектамі, піша «Новое время».

Доктар Кая Томбак і яе калегі выказалі здагадку, што паласатая афарбоўка можа адпужваць мух. Для праверкі гэтай тэорыі яны адправіліся ў Кенію і захапілі з сабой празрыстую скрыню з плексігласу. Яны размясцілі яе ў саване, а ўсярэдзіну паклалі дзве шкуры: карычневую, якая належала імпале, і паласатую, якую некалі насіла зебра.

Таксама ўсярэдзіну размясцілі кубак з мухамі. Паназіраўшы за інсектамі, даследнікі высветлілі, што яны садзіліся толькі на шкуру імпалы, а вось паласатае футра зебры іх зусім не цікавіла.

Атрыманыя высновы прывялі аўтараў даследавання ў захапленне.

«Гэта сапраўды працуе», – заявіла Тамбак.

Заолагі доўга ламалі галаву над тым, якую эвалюцыйную перавагу дае зебрам іх паласатая шкура. «Можа быць, гэта дапамагае збіць з панталыку драпежнікаў або пазнаць суродзічаў. Ці неяк спрыяе тэрмарэгуляцыі, – кажа Томбак. – Ці ўсё разам, але акрамя таго, гэта яшчэ і дапамагае ўнікнуць сустрэчы з крывасмактальнымі паразітамі».

Ідэя пра ролю палосак у адпужванні мух з'явілася яшчэ ў 1981 годзе. Яе неаднаразова правяралі, выкарыстоўваючы дываны, пластыкавыя мадэлі і нават размаляваных кароваў. Але каманда Томбак упершыню здолела пацвердзіць яе не ў лабараторных умовах.

У будучыні навукоўцы плануюць праверыць, як менавіта ўплывае шырыня палосаў на прывабнасць шкуры для мух, а таксама даведацца падрабязней, чаму лётныя інсекты ўнікаюць жывёлаў з паласатай афарбоўкай.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках