УСУ ліквідавалі расейскага камандзіра мотастралковага ўзвода Турабава
6- 30.11.2022, 18:35
- 8,776

Акупант прыехаў ваяваць ва Украіну з Новасібірскай вобласці.
Малодшы лейтэнант, камандзір мотастралковага ўзвода з Чыстаазёрнага раёна Новасібірскай вобласці Рауф Турабаў ліквідаваны ва Украіне.
Як паведамляе Charter97.org, паведамленне пра гібель Турабава з'явілася ў групе мясцовай газеты «Кулундинская новь» у сацсетцы «УКантакце».
Смерць расейца пацвердзілі ў адміністрацыі раёна.
Паведамляецца, што 41-гадовы новасібірац пайшоў на вайну добраахвотнікам.
Акупант загінуў 12 лістапада, яго пахавалі ў Чыстаазёрным раёне.