Беларуская лекарка расказала, які вітамін нельга ўжываць курцам
2- 30.11.2022, 19:05
- 11,556

Важна індывідуальна ацэньваць мэтазгоднасць прыёму тых ці іншых вітамінаў.
Беларуская лекарка-пульманолаг Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалекавання Настасся Мікіта расказала ў інтэрв'ю выданню 1prof.by, які вітамін не рэкамендуецца ўжываць курцам.
Лекарка звярнула ўвагу на тое, што комплексы вітамінаў і макра/мікраэлементаў бываюць рознымі і адрозніваюцца для групаў насельніцтва, якія маюць патрэбу ў іх прыёме: цяжарныя жанчыны, пажылыя, дзеці, падлеткі, людзі, якія вядуць актыўны лад жыцця.
Спецыялістка адзначыла, што важна індывідуальна ацэньваць мэтазгоднасць прыёму тых ці іншых вітамінаў, а таксама зважаць на аб'ём і даўжыню прыёму. Па гэта лепш за ўсё звярнуцца да лекара.
Паводле словаў спецыялісткі, некаторым пацыентам шэраг вітамінаў можа быць супрацьпаказаны.
– У курцоў падвышаныя дозы вітаміну A могуць негатыўна адбіцца на развіцці раку лёгкіх, – падкрэсліла яна.