УСУ ліквідавалі 19-гадовага танкіста з Растоўскай вобласці
16- 30.11.2022, 19:48
- 15,958

Асобу акупанта пацвярджалі праз ДНК.
У горадзе Данецку Растоўскай вобласці развіталіся з 19-гадовым танкістам, які загінуў ва Украіне. 19-гадовага Андрэя Зінкова пахавалі 25 лістапада на могілках на Чугунцы.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на мясцовыя СМІ.
Пра гібель акупанта гаварылі яшчэ ў пачатку кастрычніка. Тады сваякоў салдата прасілі здаць ДНК для пацверджання асобы загінулага. Пра станоўчыя вынікі стала вядома толькі праз месяц.