29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хрэнін: Полк Каліноўскага можа быць выкарыстаны з мэтай узброенага захопу ўлады ў Беларусі

115
Хрэнін: Полк Каліноўскага можа быць выкарыстаны з мэтай узброенага захопу ўлады ў Беларусі
ВІКТАР ХРЭНІН

Кіраўнік Мінабароны Беларусі падзяліўся сваім "аналізам хады спецыяльнай аперацыі ва Украіне".

Міністр абароны Віктар Хрэнін у інтэрв'ю прапагандыстцы «СБ» Людміле Гладкай зноў абвінаваціў краіны Захаду ва «ўзмоцненай мілітарызацыі меж» з Беларуссю.

Кіраўнік абароннага міністэрства заявіў, што сітуацыя вакол Беларусі застаецца няпростай. Паводле ягоных звестак, ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне "пад псэўдалозунгам абароны ад пагрозы з Усходу" сканцэнтраваная вялікая групоўка NATO.

— Ужо цяпер у Еўропе ўвесь час знаходзяцца больш за 60 тысяч вайскоўцаў ЗША, а таксама блізу 36 тысяч у рамках правядзення аперацый ва Усходняй Еўропе, з якіх больш за 22 тысячы сканцэнтраваныя ў Польшчы і краінах Балтыі. Акрамя наземнай групоўкі, у еўразоне створаная авіяцыйная, якая ўжо цяпер налічвае звыш 2200 баявых самалётаў (у тым ліку ў сумежных краінах блізка 140), - заявіў Хрэнін.

Са слоў міністра, Захад умацаваў межы не для абароны ад Расеі, якая дзясяты месяц вядзе вайну ва Украіне, а "адпрацоўвае пытанні наступальнага характару". Хрэнін упэўнены: «Беларусь з Расеяй ужо наўпрост разглядаюцца ў якасці супраціўніка».

- Вядзецца выведка. Адзначаецца высокая інтэнсіўнасць палётаў выведнай авіяцыі ЗША ды іх хаўруснікаў, у тым ліку каля меж Беларусі, з выкарыстаннем усяго арсеналу — ад стратэгічных выведнікаў да самалётаў тактычнай авіяцыі і беспілотных лятальных апаратаў. Інтэнсіўнасць вядзення выведкі супраць нашай рэспублікі ўзрасла з 30 самалёта-вылетаў штотыдзень у 2021 годзе да 65-70 - у 2022-м. Калі абагульніць гэтыя факты, разглядаючы комплекс акцый ЗША і NATO вайсковага характару для стрымлівання так званай пагрозы з Усходу, то можна канстатаваць: ідзе падрыхтоўка да вядзення вайсковых дзеянняў на ўсходнім кірунку. Мы гэта бачым і робім адпаведныя высновы. "Каляровая рэвалюцыя" ў Беларусі не ўдалася, але пытанне з парадку дня не знятае, і крывадушная барацьба супраць нас і Расеі працягваецца, — заявіў Хрэнін.

Кіраўнік Мінабароны таксама заявіў, што ягоны "аналіз хады спецаперацыі ва Украіне" паказаў дырэктыўную зацікаўленасць краін Захаду ў канфлікце, каб аслабіць Расею. На ягонае перакананне, гэта "пацвярджаецца беспрэцэдэнтнай падтрымкай ЗША і калектыўным Захадам Украіны практычна ва ўсіх сфэрах".

- Акрамя таго, Захад вядзе ва Украіне падрыхтоўку нацыяналістычных вайсковых фармаванняў накшталту батальёна Каліноўскага, палка "Пагоня", якія атрымліваюць там досвед рэальных баявых дзеянняў і могуць быць выкарыстаныя супраць нашай краіны з мэтай узброенага захопу ўлады ў Беларусі, - сказаў Хрэнін.

Напісаць каментар 115

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках