20 траўня 2024, панядзелак, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы пачаліся найбуйнейшыя вайсковыя вучэнні Вышаградскай групы

9
У Польшчы пачаліся найбуйнейшыя вайсковыя вучэнні Вышаградскай групы

Вучэнні будуць праходзіць удзень і ўночы.

На палігоне Новай Дэмбе Падкарпацкага ваяводства Польшчы сёння, 4 лістапада, пачаліся найбуйнейшыя вайсковыя вучэнні краін Вышаградскай групы (Польшча, Чэхія, Славаччына і Вугоршчына) пад назвай Puma-2022.

Пра гэта паведамляе PAP.

Сцэнар вучэнняў, якія будуць праходзіць да 9 лістапада, улічвае аспекты расейскай поўнамаштабнай агрэсіі супраць Украіны. У вайсковых манеўрах удзельнічаюць блізу дзве тысячы вайскоўцаў і пад 300 адзінак вайсковай тэхнікі. У вучэннях таксама бяруць удзел войскі з Вялікай Брытаніі ды ЗША.

Мэта вучэнняў - павышэнне зладжанасці хаўрусніцкіх войскаў, а таксама правяранне здольнасці планаваць, арганізоўваць і праводзіць тактычныя аперацыі ва ўзаемадзеянні з хаўруснікамі.

Вучэнні будуць праходзіць удзень і ўночы. У вучэннях бяруць удзел збольшага падраздзяленні танкавых і механізаваных войскаў, а таксама артылерысты, сапёры, хімікі і выведнікі. Паралельна з Puma-2022 будуць праходзіць таксама камандна-штабныя вучэнні System-22, Gepard-22 і San-22.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках