Турцыя не пусціла расейскія караблі ў Чорнае мора
24- 7.11.2022, 9:22
- 47,410
Акупанты дзевяць месяцаў чакалі дазволу ад Анкары.
Караблі Ціхаакіянскага флоту РФ, якія мелі намер зайсці ў Чорнае мора і атакаваць Украіну, адправіліся назад у месцы базавання. Пра гэта паведаміў 6 лістапада ў Facebook галоўны рэдактар BlackSeaNews Андрэй Кліменка.
Ён спаслаўся на апублікаваныя ў той жа дзень у Twitter назіральнікаў за караблямі ў пралівах каля Сінгапура здымкі расейскіх караблёў.
«Ракетны крэйсер Ціхаакіянскага флоту РФ Varyag (011), вялікі супрацьлодкавы карабель Admiral Tributs (564) [...] у Сінгапурскім праліве на шляху да месца базавання Уладзівасток з Міжземнага мора, яны прабылі там з 2 лютага 2022 года, рыхтаваліся ісці ў Чорнае мора атакаваць украінскія берагі», - напісаў Кліменка.
Ён звярнуў увагу, што на караблях былі намаляваны сімвалы расейскай агрэсіі супраць Украіны - знакі «Z» і «V».
«Гэта як у старым анекдоце: «Не спатрэбілася». І ўсё праз Турцыю з яе затокамі. А чакалі дзевяць месяцаў. Стаміліся, рамантавацца не было дзе, экіпажы здзічэлі», - пракаментаваў сітуацыю Кліменка.